Home

Рэклама

Папярэдні запіс | Наступны запіс

SOL Minsk

  • 28 Сак 2009 at 1:18 PM

Пішу ліст...
Даслала.

Добры дзень!
Навіна пра звальненне выкладчыцы вашага навучальнага цэнтра Марыяны Груздзіловіч абурыла. Як можна звольніць чалавека за тое, што ён распавёў дзецям гісторыю іх краіны...  Я заўжды думала, што галоўнай мэтай выкладчыка мусіць быць фармаванне самасвядомасці юнакоў, каб яны паважалі старэйшае пакаленне, любілі сваю Радзіму. І гэта не залежыць ад таго, выкладае ён беларускую ці ангельскую мовы, матэматыку ці біялогію, фізіку ці геаграфію... Марыяна Груздзіловіч выкладала ў вашым цэнтры 10 год. 10 год!!!!! Гэта паказчык таго, што яна прафесіянал, чалавек адданы сваёй працы, адданы... вашай навучальнай установе. Але як аказалася такія выкладчыкі вам не патрэбны. Вам патрэбны тыя, якія маўчаць, якія дазваляюць 13-гадовым дзецям на занятках ужываць словы "отморозкі" і "уроды".
Прасіць аднавіць на працы Марыяну Груздзіловіч мусіць бессэнсоўна. Гэта звальненне застанецца на вашым сумленні і безумоўна адаб'ецца на аўтарытэце школы SOL Minsk.
Вольга. 

Comments

( 2 камэнтара — Пракамэнтаваць )
[info]halickaja wrote:
29 Сак 2009 22:52 (UTC)
ja neshta prapus'cila...
[info]teklja wrote:
30 Сак 2009 06:10 (UTC)
нічога новага, ўсё як заўжды, мяняюцца толькі прозвішчы звольненых (((
( 2 камэнтара — Пракамэнтаваць )

Latest Month

Кст 2009
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars