Home

Рэклама

Манка

  • 13 Ліп 2009 at 9:34 AM
jablynja
Вызначылася, як стаўлюся да маннай кашы: люблю яе з сыравэнджанай каўбасой альбо з салам. І каб цукру было не чуваць.

А вы любіце манку?

Падарожжа

  • 08 Ліп 2009 at 11:10 AM
jablynja
Найцікавейшае падарожжа, цудоўная кампанія, прыгоды... Усім вялікі дзякуй! Асобны дзякуй Воле! Думала напісаць, але вельмі шмат слоў атрымліваецца. Лепш фота

Лімон

  • 29 Чэр 2009 at 9:17 AM

Жудасна стомныя выходныя.
Найчасцей ужывальнае слова - б*ць.
Разумею чаму бадаўнікі так брудна лаюцца.

Кіно

  • 21 Чэр 2009 at 2:42 PM
jablynja
Яшчэ ніколі ў кінатэатры не глядзела такога дурацкага фільма )))) Добрая кампанія, папкорн, жукі і арэшкі зрабілі сваю справу - цудоўны вечар. 
Добрай раніцы )
Зы: Нічога не разумею ў раслінах... 

Чалавек

  • 16 Чэр 2009 at 4:38 PM
jablynja
Вось узялі на працу Сарварі Фазілу Гулам Раўф - грамадзянку Ісламскай дзяржавы Афганістан, бежанку, маці чатырох дзяцей. Растлумачыць што такое кантракт так і не атрымалася. Затое яна зразумела, што "ета бумашка всегда должна біть со мной".

Шпалеры

  • 13 Чэр 2009 at 6:39 PM
jablynja
Усё што заўгодна можна распачынаць, калі сябры дапамагаюць :)

Смяцяр

  • 10 Чэр 2009 at 4:29 PM
jablynja
Увесь час рву паперы, а потым сяджу з галавой у сметніцы. Вось і зараз тое самае... з 7 лічб тэлефона адкапала толькі 5. Трэба пачынаць спачатку :)

Ды так

  • 04 Чэр 2009 at 12:43 PM
jablynja
Ем здаровыя чорныя чылійскі разынкі

Перамога!!! )))

  • 02 Тра 2009 at 11:48 PM
jablynja
Аааааааааааа !!!!!!!!!!!!!!!!!! ))))))))))))
Андруша Мезін - наш ГЕРОЙ!

Кіно

  • 01 Тра 2009 at 12:23 PM
jablynja
Уключыла тэлік, а там мой любімы фільм "Дзяўчаты" паказваюць. Ну я і паглядзела ў 258-мы раз. Ну і паплакала ў 158-мы :))) Такі кранальны, німагу :))) Тока гэта, сцэна з  транспартоўкай цвікоў мяне напружвае.

мяне закапалі.

  • 29 Крс 2009 at 5:37 PM

але я не паміраю. я проста станаўлюся зямлёю.

і без цуглі...

  • 16 Крс 2009 at 3:37 PM
jablynja
Тэма коней мяне зараз турбуе. Гэта Віка... :) 
Але тут не столькі конь, тут адносіны, тут пачуцці, тут адчуванні, тут страх, тут перамога...



Я скачу, но я скачу иначе
По камням, по лужам, по росе.
Бег мой назван иноходью, значит
По другому, то есть не как все.

Мне набили раны на спине,
Я дрожу боками у воды.
Я согласен бегать в табуне,
Но не под седлом и без узды!

Read more... )

Так нараджаюцца плёткі

  • 10 Крс 2009 at 3:52 PM
jablynja
Заходзіць бухгалтара да дырэктара ў кабінет і бачыць наступнае: сядзіць дырык за сталом, я стаю побач, схіліўшы галаву над дакументамі, побач са сталом стаіць стул, на якім вісяць штаны, папруга, а туфлі стаяць каля стуліка.  
У бухгалтаркі акругляюцца вочы: "Оооой...", пачынае адыходзіць назад: "прабачце, не буду вам перашкаджаць..."
Дырык: "Тамара Ілінічна, мы ўжо скончылі, а вы што хацелі?"

Мляяяяя, а справы та, дырык вырашыў сёння суботнік адпрацаваць, ну і пераапрануўся ў іншую вопратку. А мне трэба было дакументы тэрмінова падпісаць. Зараз у які кабінет не заходжу, усе ў чырвань уводзяць, цьфу, прыдуркі ))) Ну ладна свае, паржалі і забылі, а калі б хто з старонніх увайшоў...

Суботнік

  • 09 Крс 2009 at 3:49 PM
jablynja
Адзіная магчымасць не пайсці на гэта мерапрыемства - зацяжарыць...

Ліст з В'етнама

  • 09 Крс 2009 at 9:09 AM
jablynja
Натусік пабывала ў Лаосе і В'етнаме!!!
Вось што піша:

"Привет,
я наконец дорвалась до интернета. я уже во Вьетнаме на втором проекте. так, сначала про Лаос. бедная страна, что и говорить! в деревне так совсем все тоскливо, такие хижины типа избушки на кур-их ножках (это чтоб не затапливало в период дождей). народ грязный как черти, все босые. но у каждого дома есть телевизионная тарелка (у тех у кого есть электричество). хотя если сравнивать с озерным, все не так уж плохо, там по крайней мере ниже 15 градусож температура не опускается. сиди себе и ешь бананы круглый год. да, что меня поразило, так это почва. она везде красная, вот как у нас краснася глина, или кирпич, приблизительно такого цвета. как будто ее кто покрасил. еда там просто ужас. местные все руками едят и руки не моют. гигиены никакой. ну это я еще ела до того как на рынок прогулялась. рынок такой, что все наши торговые ряды отдыхают. представь, жара 40 вся рыба и мясо практически на полу, куча мух, вонь. кроме мяса и рыбы были: лягушки разных размеров, ящерицы, связанные хвостами, улитки, тараканы и даже большой зеленый ящур (не помню как он называется, тот что глазами в разбые стороны лупает). все это они едят!!!! на меня все показывали пальцем (ну вот правда, так популярна я еще не была) потому что я (внимание!) большая и белая. причем женщины явно завидовали. я потом у них в магазинах увидела кучу отбеливающих кремов (ну это как у нас автозагар...).
сейчас про Вьетнам. мы сейчас в столице Ханой. дорожное движение я тебе доложу ужас! я такого еще не видела! все едут как хотят и куда хотят. поток никогда не останавливается, дорогу переходят не глядя, тебе все сигналят и объезжают. принцип как на горных лыжах, ты объезжаешь только впередистоящих и назад не смотришь. около 80% на мопедах, причем многие там сидят всей семьей по 5 человек. виетнамки очень миниатюрные и надо сказать элегантные. шмотки, которые у нас продаются на рынках здесь ими буквально все завалено и никто не притворяется что это экслюзив. едят тоже каких то гадов и СОБАК! но это деликатесс и его не везде встретишь. но я глядя на бедных барбосов их жалею. у них коммунизм, повсюду красные транспоранты, по улицам ездят машины с динамиками и какой то женский голос выкрикивает лозунки (видимо солидарность трудящимся! или что то в этом духе). Рядом школа, все дети в форме (почему то зеленой) и галстуках. А еще у них есть мавзолей и несколько километров очереди возле него (в основном состоющей из пионеров). Сейчас мы едем на север страны ночным поездом. Домой только в пятницу. Я по правде говоря уже устала, но это точно интересно. Теперь хочется узнать про них по больше, как то раньше я никогда не задумывалась над тем как людям живется за пределами своей страны или европы.
По приезду пришлю фотки
Целую
Я"

Пра жаданні

  • 08 Крс 2009 at 1:29 PM
jablynja
Сёння я хачу быць каўбоем. Хачу боты са шпорамі, каўбойскі капялюш (ён мне асабліва пасаваць будзе) і хлыст у руку, ну не дзеля таго, каб каня лупасіць, а так, дзеля прыгажосці ))) Скакаць на сваім каню, каб сэрца спынялася ад галопу, каб вецер гуляў з валасамі, а я бы ўсміхалася сонцу, і ветру, і палеткам, і дрэвам, і птушкам, і... усім бы ўсміхалася. Эх :)



Але які мне зараз галоп, а пасля ўчорашняй весялосці сэрца і так спыняецца, а ўсмешка атрымліваецца нейкай нацягнутай  ))))))) Так што я вам усім усміхаюсь, радасна, аднак не вельмі шырока, каб галава не трэснула :)

SOL Minsk

  • 28 Сак 2009 at 1:18 PM

Пішу ліст...
Даслала.

Добры дзень!
Навіна пра звальненне выкладчыцы вашага навучальнага цэнтра Марыяны Груздзіловіч абурыла. Як можна звольніць чалавека за тое, што ён распавёў дзецям гісторыю іх краіны...  Я заўжды думала, што галоўнай мэтай выкладчыка мусіць быць фармаванне самасвядомасці юнакоў, каб яны паважалі старэйшае пакаленне, любілі сваю Радзіму. І гэта не залежыць ад таго, выкладае ён беларускую ці ангельскую мовы, матэматыку ці біялогію, фізіку ці геаграфію... Марыяна Груздзіловіч выкладала ў вашым цэнтры 10 год. 10 год!!!!! Гэта паказчык таго, што яна прафесіянал, чалавек адданы сваёй працы, адданы... вашай навучальнай установе. Але як аказалася такія выкладчыкі вам не патрэбны. Вам патрэбны тыя, якія маўчаць, якія дазваляюць 13-гадовым дзецям на занятках ужываць словы "отморозкі" і "уроды".
Прасіць аднавіць на працы Марыяну Груздзіловіч мусіць бессэнсоўна. Гэта звальненне застанецца на вашым сумленні і безумоўна адаб'ецца на аўтарытэце школы SOL Minsk.
Вольга. 

Калі ўжо

  • 27 Сак 2009 at 3:04 PM
jablynja
Я цалкам падрыхтаваная да вясны, дзе яна :) 

Latest Month

Ліп 2009
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031